Інфармацыя аб узгаранні бытоўкі на вуліцы Віленскай паступіла выратавальнікам каля 10:30 у панядзелак 5 сакавіка. На месца здарэння выехала некалькі разлікаў пажарнай службы і машына хуткай дапамогі. За лічаныя хвіліны пажарным удалося ліквідаваць узгаранне. Пацярпелых няма.
Мяркуецца, што прычына ўзнікнення пажару — кароткае замыканне электраправодкі або была парушана тэхніка ацяплення памяшкання. У бытоўцы пашкоджана маёмасць і ўнутранае аздабленне.