У Гродне пабудуюць своеасаблівы горад майстроў - павільёны, у якіх рамеснікі будуць гандляваць сваімі вырабамі пастаянна. Размесцяцца павільёны блізка ад Савецкай плошчы — на пляцоўцы каля абласнога цэнтра народнай творчасці.

Праз тое, што турыстаў становіцца больш, на Савецкай з’явіцца больш адкрытых кавярняў, а павільёны дазволяць рамеснікам працаваць у камфортных умовах нават у непагадзь, піша БЕЛТА.

[irp posts="52 674″ name=" Казюкi" сабралі ў Гродне каля 150 рамеснікаў з усёй Беларусі"]

Самі рамеснікі таксама сталі больш актыўнымі. Свае працы прывезці ў Гродна хочуць не толькі жыхары вобласці, але майстры з іншых рэгіёнаў і нават з-за мяжы. Ім не адмаўляюць, але патрабуюць, каб на продаж выстаўлялі менавіта унікальныя тавары, ручныя вырабы, а не фабрычныя.

Актыўны турыстычны сезон пачнецца з красавіка.Чакаюць, што замежных турыстаў стане яшчэ больш. З пачатку 2018 года па бязвізе Гродна і наваколлі наведалі больш за 5 тысяч турыстаў.