У нядзелю 4 сакавіка плошча Савецкая ў Гродне, як і год таму, зноў ператварылася ў самы сапраўдны горад майстроў. Сюды на традыцыйны кірмаш «Казюкi» прыехала каля 150 майстроў з розных куткоў Беларусі.
Кірмаш «Казюкі» праходзіць у Гродне ўжо больш за 20 гадоў і галоўная яго асаблівасць — вырабы ручной працы. Раней кірмаш праходзіў на вуліцы Савецкай.
«Казюкі» адзначаюцца 4 сакавіка ў Дзень святога Казіміра. Святы Казімір — польскі каралевіч і літоўскі княжыч памёр маладым у Гродне і быў прызнаны святым. Ён лічыцца заступнікам Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў