Кнігі, выдадзеныя ў Варшаве ў 1874, 1903 і 1906 гадах знайшлі мытнікі ў жанчыны, якая ехала ў Польшчу праз пункт пропуску «Бераставіца».

Праходзячы мытны кантроль, грамадзянка Польшчы заявіла, што не вязе прадметы, якія патрэбна пісьмова дэклараваць. Аднак у багажы жанчыны, якая ехала на «Фольксвагене», знайшлі каштоўныя кнігі, паведамляюць на сайце Гродзенскай рэгіянальнай таможні.

Паводле заключэння эксперта Мытнай лабараторыі, гэтыя кнігі ўяўляюць культурную каштоўнасць, бо ім больш за сто гадоў. У адпаведнасці з мытным заканадаўствам ЕАЭС, кнігі, вырабленыя 100 гадоў таму і больш, адносяцца да культурных каштоўнасцей і іх трэба абавязкова пісьмова дэклараваць, перавозячы праз мяжу. Акрамя таго, вывозячы такія кнігі, патрэбен дазвол упаўнаважанага органа. У Беларусі гэта Міністэрства культуры.

Гродзенскія мытнікі канфіскавалі кнігі, выдадзеныя ў Варшаве больш за 100 год таму