Спартовец заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце свету на велатрэку ў скрэтчы, піша БелТА.

На сусветным форуме ў галандскім Апелдорне гродзенец упэўнена правёў усю гонку і на фінішы змог апярэдзіць італьянца Мікеле Скарцэцціні, які атрымаў срэбра, і аўстралійца Каллума Скотсана, які атрымаў бронзу.

Велагоншчык Яўген Каралёк з Гродна стаў чэмпіёнам свету
Допіс з акаунта Яўгена ў ВК пасля перамогі
Для беларускай каманды залатая ўзнагарода Яўгена Каралька стала першай на чэмпіянаце свету на велатрэку. Турнір у Галандыі працягнецца да 4 сакавіка.

Велагоншчык Яўген Каралёк з Гродна стаў чэмпіёнам свету

Год таму хлопец выйграў этап Кубка свету па трэкавых велагонках у ЗША. Тая перамога стала нечаканай: Яўген упершыню ў кар’еры здолеў дамагчыся поспеху на такім высокім узроўні. Раней у большасці спаборніцтваў ён быў на крок ад п’едэстала.

Даведка

Скрэтч — індывідуальны від велатрэкавай гонкі з масавым стартам. Пераможцам аб’яўляецца спартсмен, які прыйшоў да фінішу першым. Гоншчыкі, якія адсталі на круг, здымаюцца са спаборніцтваў.

Яўген Каралёк з’яўляецца ўладальнікам бронзавага медаля юніёрскага чэмпіянату Еўропы — 2015 у каманднай гонцы пераследу.