Зараз за суткі брыгады хуткай дапамогі наведваюць прыкладна сто чалавек з высокай тэмпературай. Большасць з іх — дзеці. Узрасла колькасць выклікаў да пацыентаў, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў.

Пік зваротаў фіксуюць з 17.00 да 01.00. Бывае, за гадзіну па 80 выклікаў. Найперш медыцынскія машыны едуць па экстраных выкліках, таму хворым, якім не патрэбна тэрміновая дапамога, даводзіцца чакаць, піша «Перспектыва».

З 24 лютага, калі на вуліцы адчуўся мароз, медыцынскія брыгады дапамаглі тром пацярпелым ад пераахаладжэння. Адзін нецвярозы мужчына знаходзіўся на прасёлкавай дарозе, другі ляжаў на стадыёне, калі яго знайшоў рабочы.

У дзень рэгіструюць адзін-два выпадкі галалёдных траўмаў: пераломаў і расцяжэнняў. Як распавёў галоўны ўрач Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Байгін, каб пазбегнуць пераахаладжэння, людзям варта цёпла апранацца, пажадана пры гэтым выбіраць прасторную шматслаёвую вопратку і свабодны абутак з пратэктарам. У гэты час лепш ўжываць тлустую ежу, адмовіцца ад дыеты і алкаголю. Пасля гарачыльных напояў чалавек замярзае хутчэй, але адэкватна ацаніць свой стан не можа.