У Гродне ў лютым 2018 года сталі больш купляць і прадаваць кватэры ў параўнанні з лютым мінулага года. Сёлета ў апошні месяц зімы прадалі 175 кватэр. Да параўнання — год таму было зарэгістравана 135 здзелак куплі-продажу.
Традыцыйна, найбольшым попытам карыстаюцца 2-пакаёвыя кватэры: усяго за люты было заключана 83 дагаворы куплі-продажу. У 2017 годзе — 60 дагавораў, паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
Гродзенскае агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры апублікавала на сваім сайце дадзеныя маніторынгу цэн на жылыя памяшканнi ў Гродне. Паводле інфармацыі рэестра сярэдняя цана за 1 квадратны метр 2-пакаёвай кватэры — 575 даляраў.
Найбольш дарагімі «двушкамі» сталі кватэры на вуліцах Каліноўскага і Вялікай Траецкай. Самай дарагой кватэрай у горадзе аказалася пяціпакаёвая кватэра палепшанай планіроўкі на Даватара.
Лідарам па кошту жылля пасля Гродна з’яўляецца Ліда. Квадратны метр там прадаюць па 460 $. Да адзнакі 400 $ за квадрат падцягваюцца і цэны ў Ваўкавыску.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…