У Гродне ў лютым 2018 года сталі больш купляць і прадаваць кватэры ў параўнанні з лютым мінулага года. Сёлета ў апошні месяц зімы прадалі 175 кватэр. Да параўнання — год таму было зарэгістравана 135 здзелак куплі-продажу.

Традыцыйна, найбольшым попытам карыстаюцца 2-пакаёвыя кватэры: усяго за люты было заключана 83 дагаворы куплі-продажу. У 2017 годзе — 60 дагавораў, паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Гродзенскае агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры апублікавала на сваім сайце дадзеныя маніторынгу цэн на жылыя памяшканнi ў Гродне. Паводле інфармацыі рэестра сярэдняя цана за 1 квадратны метр 2-пакаёвай кватэры — 575 даляраў.

Найбольш дарагімі «двушкамі» сталі кватэры на вуліцах Каліноўскага і Вялікай Траецкай. Самай дарагой кватэрай у горадзе аказалася пяціпакаёвая кватэра палепшанай планіроўкі на Даватара.

Лідарам па кошту жылля пасля Гродна з’яўляецца Ліда. Квадратны метр там прадаюць па 460 $. Да адзнакі 400 $ за квадрат падцягваюцца і цэны ў Ваўкавыску.

У лютым у Гродне прадалі 175 кватэр. Самая дарагая - на Даватара