У другім матчы плей-оф паміж «Нёманам» і «Хімікам» чарговая разгромная перамога засталася за гродзенскай камандай. У пятніцу 2 сакавіка падапечныя Сяргея Пушкова на сваім лёдзе абыгралі суперніка з лікам 5:0.

На гэты раз гродзенцы пакінулі свае вароты ў недатыкальнасці і не далі наваполацкай камандзе разгуляцца, як гэта было ў першым матчы.

«Нёман» — «Хімік» 5:0 (1:0, 2:0, 2:0)

галы:
17.02 1:0 — Сцяпанаў (Марчанка, Варывончык)
20.22 2:0 — Пасют (Кіслы, Рэмезаў, — бол.)
23.48 3:0 — Жыдкіх (Сцяпанаў, Коршунаў)
40.39 4:0 — Коршунаў (А.Маляўка, С.Маляўка, — бол.)
45.11 5:0 — Стэфановіч (Жыдкіх, Баярчук)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Перамога заўсёды прыемная. Ёсць, вядома, моманты, дзе гульню трэба ўзмацняць. Большасць зноў пакідае жадацьлепшага, без галоў - гэта не большасць. Столькі момантаў было створана на атаках, дзе трэба згуляць на дабіванні, а з ім у нас таксама не вельмі добра. Нападнiкi не моцна зараджаныя на забіванне галоў. Іх з перамогай, мы задаволеныя гэтым. Едзем у паездку, і я не думаю, што гэта будуць лёгкія матчы.

Наступныя матчы каманд пройдуць у Наваполацку 5 і 6 сакавіка.

Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Хімік» 2:0