Цэнтральную ратавальную станцыю ў Гродне мадэрнізуюць за кошт сродкаў абласной інвестыцынай праграмы. Гэтая станцыя адна з самых старых у Беларусі: яе пабудавалі ў 1985 годзе на ахвяраванні жыхароў, піша «Гродзенская праўда».

Разам з рамонтам станцыі добраўпарадкуюць гарадскі пляж. Тут плануюць зрабіць дзіцячую пляжную пляцоўку і зрабіць умовы для бязвізавых турыстаў, якія прыплывуць у Гродне па рацэ. Гэтаксама на базе станцыі адкрыюць школу вадалазаў.

Дзіцячы пляж і школа вадалазаў: як зменіцца цэнтральны пляж Гродна

Па словах старшыні абласной арганізацыі ратавальнікаў на вадзе Сяргея Вінаградава, з увядзеннем бязвізавага рэжыму ў раёне Цэнтральнай ратавальнай станцыі прышвартоўваецца ўсё больш водных турыстаў з Польшчы.