Гродзенка Ірына Жук устанавіла новы нацыянальны рэкорд у скачках з шастом на чэмпіянаце ў Францыі. Яе вынік лічацца абсалютным у гісторыі беларускай лёгкай атлетыкі: дзяўчына пераадолела планку на вышыні 4,62 м.

Традыцыйныя спаборніцтвы па скачках з шастом «All Star Perche By Quartus» праходзілі ў горадзе Клермон-Феран, паведамляюць на сайце Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Ірына вучыцца на факультэце фізічнай культуры ў Купалаўскім універсітэце. Да гэтага на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, які праходзіў у лютым, спартсменка ўстанавіла папярэдні нацыянальны рэкорд па скачках у вышыню сярод жанчын — 4,57 м.

-Вядома, я вельмі рада. Новы асабісты рэкорд! Новы нацыянальны рэкорд! Я, калі шчыра, вельмі настройвалася на гэтыя спробы. Я з першага разу ўзяла вышыню — 4.32 м, потым атрымалася і вышыня 4.50 м, потым быў яшчэ больш жорсткі шост і атрымалася з ім справіцца на вышыні - 4.62 м. Добрыя спробы былі на 4.72 м. Але думаю, што ўсё яшчэ ў мяне наперадзе, — расказала пра свой выступ Ірына Жук.

Дарэчы, летам спартсменка заваявала золата на Сусветнай універсіядзе ў кітайскім Тайбэі з вынікам 4.40 м.

Гродзенка ўстанавіла нацыянальны рэкорд у скачках з шастом на чэмпіянаце ў Францыі