Пра гэта спартсменка паведаміла падчас сустрэчы Алімпійскай каманды ў Нацыянальным аэрапорце Мінска, дзе яе сустракалі навучэнцы дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў «Фаварыт», піша «Гродзенская праўда».
27 лютага ў Нацыянальным аэрапорце быў сапраўдны аншлаг. Спартоўцаў сустракалі кіраўнікі спартыўнай галіны на чале з першым віцэ-прэзідэнтам НАК Андрэем Асташэвічам і першым намеснікам міністра спорту і турызму Вячаславам Дурновым, маладыя спартсмены, у тым ліку навучэнцы Гродзенскай міжраённай дзіцячай спартыўнай школы прафсаюзаў «Фаварыт».
Навучэнцы зрабілі банэр са словамі падзякі Дар'і Домрачавай за падтрымку ў рамках праекта «Алімпійскі выбар». Нагадаем, Домрачава пералічыць 10 тысяч рублёў спартыўнай школе «Фаварыт» у межах гэтага праекта. За гэтыя грошы для школы купяць лыжны інвентар.
На банеры Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Дар’я Домрачава і УУле-Эйнар Б’ёрндален пакінулі свае аўтографы.
Маладыя біятланісты засталіся ў захапленні ад паездкі, зрабілі на памяць фатаграфіі са знакамітасцямі біятлона. Дар’я Домрачава пажадала маладым спартоўцам поспехаў у спорце і сказала, што паспрабуе прыехаць на Наваградчыну.
Пасля сярэбранай перамогі ў гонцы з масавым стартам у Пхёнчхане Дар’я Домрачава абрала менавіта гродзенскі «Фаварыт», бо яе ўразіў відэаролік, зроблены ў падтрымку беларускіх алімпійцаў выхаванцамі гэтай школы.
Паводле праекта «Алімпійскі выбар» Прэзідэнцкі спартыўны клуб дае права кожнаму чэмпіёну і прызёру Алімпійскіх гульняў выбраць дзіцяча-юнацкую спартыўную школу або іншую спецыялізаваную ўстанову, каб аказаць спонсарскую дапамогу. Сума падтрымкі залежыць ад выніку спартсмена або каманды. У гэтым годзе яна складае — 15 000 беларускіх рублёў за першае месца, 10 000 — за другое, 7 500 — за трэцяе
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…