Чыгуначны вакзал у Беластоку адрамантуюць: будзе выглядаць, «як пры цары» (візуалізацыя)

Чыгуначны вакзал у Беластоку, які з’яўляецца самым вялікім вакзалам на Падляшшы, чакае грунтоўнага рамонту. Галоўнай мэтай чыгуначнай інвестыцыі з’яўляецца як найлепшае дапасаванне да патрэбаў пасажыра і забяспечванне найвышэйшых стандартаў абслугоўвання, піша poranny.pl.

Комплексная перабудова будынка будзе датычыць мадэрнізацыі ўнутранага памяшкання і фасада, упарадкаванне тэрыторыі пры вакзале, дапасаванне будынка да патрэб людзей з абмежаванай мабільнасцю. Будзе наладжаная сістэма маніторынгу, пабудаваны паркінг, велапаркоўкі.

Грошы на рамонт будуць выдаткаваныя праграмай для Усходняй Польшчы. Сумесны кошт дафінансавання з ЕС складае 160 мільёнаў злотых. PKP S.A. хоча выдаткаваць на мадэрнізацыю вакзала больш за 21 мільён злотых без падатку.

Новае аблічча атрымаюць і пероны. Сёлета будуць абвешчаныя таргі на мадэрнізацыю чыгуначнага адрэзку лініі Rail Baltica, паміж Чыжывам і Беластокам.

[irp posts="40 654″ name="Інтэрактыўныя экраны і падлога: як выглядае круты кінатэатр у Беластоку (у Гродне такога няма)"]

— На станцыі Беласток будуць перабудаваныя пероны, якія будуць дапасаваныя да патрэбаў людзей з абмежаваннямі ў рухах. Будзе новае функцыянальнае асвятленне, інфармацыйныя табло, мегафоны і лавы. Будзе пабудаваны новы падземны пераход, — распавёў Караль Якубоўскі з прэс-аддзелу PKP PLK S.A.

Рэалізацыя гэтай інвестыцыі будзе трываць да 2020 года.

Будынак беластоцкага вакзала быў пабудаваны падчас паўстання варшаўска-пецярбургскай лініі ў 1861 годзе ў класіцыстычным стылі. Падчас ІІ Сусветнай вайны вакзал разбамбілі.

[irp posts="46 179″ name="У Беластоку выратавалі ад знішчэння каштоўны архіў гродзенскіх брыгітак"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025