Чыгуначны вакзал у Беластоку, які з’яўляецца самым вялікім вакзалам на Падляшшы, чакае грунтоўнага рамонту. Галоўнай мэтай чыгуначнай інвестыцыі з’яўляецца як найлепшае дапасаванне да патрэбаў пасажыра і забяспечванне найвышэйшых стандартаў абслугоўвання, піша poranny.pl.
Комплексная перабудова будынка будзе датычыць мадэрнізацыі ўнутранага памяшкання і фасада, упарадкаванне тэрыторыі пры вакзале, дапасаванне будынка да патрэб людзей з абмежаванай мабільнасцю. Будзе наладжаная сістэма маніторынгу, пабудаваны паркінг, велапаркоўкі.
Грошы на рамонт будуць выдаткаваныя праграмай для Усходняй Польшчы. Сумесны кошт дафінансавання з ЕС складае 160 мільёнаў злотых. PKP S.A. хоча выдаткаваць на мадэрнізацыю вакзала больш за 21 мільён злотых без падатку.
Новае аблічча атрымаюць і пероны. Сёлета будуць абвешчаныя таргі на мадэрнізацыю чыгуначнага адрэзку лініі Rail Baltica, паміж Чыжывам і Беластокам.
[irp posts="40 654″ name="Інтэрактыўныя экраны і падлога: як выглядае круты кінатэатр у Беластоку (у Гродне такога няма)"]
— На станцыі Беласток будуць перабудаваныя пероны, якія будуць дапасаваныя да патрэбаў людзей з абмежаваннямі ў рухах. Будзе новае функцыянальнае асвятленне, інфармацыйныя табло, мегафоны і лавы. Будзе пабудаваны новы падземны пераход, — распавёў Караль Якубоўскі з прэс-аддзелу PKP PLK S.A.
Рэалізацыя гэтай інвестыцыі будзе трываць да 2020 года.
Будынак беластоцкага вакзала быў пабудаваны падчас паўстання варшаўска-пецярбургскай лініі ў 1861 годзе ў класіцыстычным стылі. Падчас ІІ Сусветнай вайны вакзал разбамбілі.
[irp posts="46 179″ name="У Беластоку выратавалі ад знішчэння каштоўны архіў гродзенскіх брыгітак"]