На традыцыйны кірмаш «Казюкі» прыедуць майстры і рамеснікі з Беларусі і Польшчы, перадае БелТА. 4 сакавіка гандль вырабамі ручной працы разгарнуць на Савецкай плошчы. Набыць цікавосткі можна будзе ў больш чым 200 беларускіх і польскіх майстроў.
Будуць вырабы з гліны, скуры, дрэва, металу, саломкі. Рамеснікі правядуць майстар-класы і прапануюць наведнікам самім зрабіць сувеніры на памяць. Напрыклад, на «Казюках» у праграме запланавалі арганізаваць кавальскі гарадок, дзе можна будзе паспрабаваць сябе ў кавальстве.
Пачнецца кірмаш у 11 гадзін, свята будзе доўжыцца ўвесь светавы дзень. Калі дазволіць надвор’е, то рамесны гарадок разгарнуць і 3 сакавіка, бо госці з іншых гарадоў прыязджаюць у Гродна раней.
На «Казюках» пакажуць і культурную праграму на некалькіх мовах.
Гэты кірмаш праводзяць у Гродне штогод у памяць пра святога Казіміра — апекуна моладзі, майстроў і рамеснікаў. Святы Казімір быў унукам Ягайлы і сынам кіраўніка Польшчы і Літвы — Казіміра IV. Малады княжыч з роду Ягелонаў пражыў нядоўгае жыццё, памёр 4 сакавіка 1484 года. Ягонае цела з Гродна перавезлі ў Вільню, кафедральны сабор. У 1604 годзе Казіміра кананізавалі і пачалі лічыць апекуном майстроў.
Галоўным атрыбутам свята лічацца пернікі з урыўкамі з Евангелля і спецыяльна аформленыя галінкі вярбы — «казіміркі».
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…