Вясна на носе, а мароз усё яшчэ не адступае. Апошнія дні лютага выдаліся ў Гродне самымі халоднымі сёлетняй зімой. Калі летась гродзенцы ў гэты час ужо хавалі зімовыя рэчы, то ў гэтым, наадварот, усё ўцяпляюцца. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, маразы пратрымаюцца ў Гродне да першых выходных сакавіка.
Як выглядаў апошні дзень зімы 2018 у Гродне, глядзіце ў аб’ектыве карэспандэнта Hrodna.life.