Родным дазволілі наведваць маладых мам проста ў палатах радзільняў

Пра гэта распавяла галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Савачкіна падчас рэспубліканскага кангрэсу «Мама Pro», піша Белта.

«Зараз Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне ва ўсіх радзільнях, радзільных аддзяленнях, акушэрска-гінекалагічных аддзяленнях дазволіць наведваць жанчын пасля родаў. Каб яны не спускаліся ўніз, як раней, а тата ці іншыя члены сям'і маглі наведаць маму і дзіця ў палаце. На наш погляд, гэта будзе спрыяць пазітыўнай абстаноўцы ў сям'і, павышэнню даверу паміж бацькамі і доктарам» , — падкрэсліла Юлія Савачкіна.

Новая практыка будзе датычыць усіх родадапаможных установаў усіх узроўняў. Будзе распрацаваная лагістыка наведвання мам, каб сям’я магла атрымаць радасць моманту ў прыватнай абстаноўцы, не перашкаджаючы іншым жанчынам і не парушаючы рэжыму працы радзільні.

Да гэтага ў Гродзенскім перынатальным цэнтры, напрыклад, хтосьці з родных мог быць побач з маладой мамай у радзільні, толькі калі яна знаходзілася ў платнай палаце павышанага камфорту. Каштавала такая паслуга каля 40 рублёў на дзень.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025