Гродзенскай «дзяўчыне з лесу» знайшлі працу і далі месца ў «начлежцы»

Зараз Марыя разам са сваім хлопцам Юрыем будзе начаваць у цяпле — у Доме начнога знаходжання на вуліцы Карскага. Пара, якая чатыры гады жыла ў лесе, звярнулася 26 лютага ў гарадское ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Там ім паабяцалі дапамагчы знайсці працу і начлег.

Пасля выхаду матэрыялу аб тым, што ў лесе на ўскраіне Гродна жыве маладая дзяўчына, яе пачалі шукаць зацікаўленыя службы, а таксама неабыякавыя грамадзяне. Людзі хацелі хоць неяк дапамагчы бяздомнай. У выніку Марыя разам з яе хлопцам Юрыем вырашыліся на сур’ёзны крок і самі звярнуліся ў гарадскія службы па дапамогу. Бо знайсці іх палатку ў лесе не кожны зможа.

«Апошнія моцныя маразы ў лесе пераносілі яшчэ нармальна. Калі было холадна, то заварвалі гарбату ў тэрмас, а пасля пілі ў намёце, — распавядае Марыя. — Звярнуліся ў службы мы раніцай у панядзелак, таму што хочам змяніць сваё жыццё: знайсці працу і жытло. Гарадскія службы ідуць нам насустрач і паабяцалі дапамагчы».

Возьмуць на смеццесартавальны завод. Вопыт ёсць

Ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама пара сустрэлася з дырэктаркай Ліліяй Санюкевіч. Тая паабяцала дапамагчы з працай.

«Пагутарылі з дырэктарам мы добра. Мне прапанавалі некалькі вакансій. Ужо зараз у мяне ёсць дамоўленасць, што мяне возьмуць на смеццесартавальны завод. Я вельмі рада. Вопыт у зборы і сартаванні смецця ў мяне ўжо ёсць. Мойму хлопцу Юрыю прапанавалі часовыя грамадскія працы. З жыллём ужо дапамаглі - даюць месца ў «начлежцы», — дадала Марыя.

[irp posts="46 862″ name="Королевы красоты сортируют отходы! Первая белоруска на конкурсе Мисс Земля и первая Мисс Гродненского ЖКХ стали за конвейер мусоросортировочного завода"]

З аўторка 26 лютага пара пачне праходзіць медкамісію. На працу Марыя зможа выйсці калі атрымае пашпарт. У Доме начнога знаходжання распавялі Hrodna.life, што далейшы лёс бяздомных будзе залежаць толькі ад іх саміх. Калі будуць прытрымлівацца правілаў, то будуць жыць у «начлежцы». Там ім будуць дапамагаць вырашаць пытанні як з дакументамі, так і з далейшым працаўладкаваннем.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025