Новы мікрараён Каўбасіно пачаў забудоўвацца ў 2016 годзе. У 2018-м запланаваныя 14 дамоў рознай вышыннасці здадуць у эксплуатацыю. Упершыню ў Беларусі тут узводзяць дамы серыі КПД з магчымасцю змены планіроўкі, піша «Гродзенская праўда».
Архітэктары «Гроднажылбуда» пайшлі на эксперымент па каляровым рашэнні забудовы: тут спалучаецца халодная гама з цёплай, дынаміка колераў па вертыкалі.
Цалкам па-еўрапейску будзе выглядаць і інфраструктура ўнутры мікрараёна. Асноўная частка аўтастаянак выносіцца за межы жылога комплексу. Межы машына-месцаў, асабліва з боку вуліцы Суворава, будуць выдзелены рознакаляровай пліткай. Па перыметры мікрараён будуць атачаць веладарожкі, якія злучацца з ужо пракладзенай веласцежкай да Юбілейнай возера.
У мікрараёне Каўбасіно у 2019 годзе будуць пражываць больш за 3,5 тысячы чалавек. Пад засяленне здалі ўжо некалькі жылых дамоў. Зараз вырашаюць пытанне з транспартам.
— Ужо цяпер мы маем тэхнічную магчымасць без будаўніцтва цягавай падстанцыі наблізіць гарадскі электрычны транспарт да новага мікрараёну, — кажа дырэктар Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення Віктар Шарэйка. — Для гэтага трэба пракласці кабель ад існуючых цягавых падстанцый, кантактную сетку ў пачатак мікрараёна, дзе на скрыжаванні вуліц Суворава і Вольгі Соламавай ёсць разваротнае кальцо і ўстаноўлены апоры.
[irp posts="42 474″ name="Новы бескантактны маршрут на Альшанку і тралейбусы да Каўбасіно: як будуць развіваць транспарт у новым годзе"]
У такім выпадку жыхары новага мікрараёна без праблем паедуць у гістарычны цэнтр горада, у Дзевятоўку і Фарты. Таксама адкрываецца магчымасць падаўжэння тралейбусных маршрутаў ад вуліцы Славінскага па паўднёвым заходнім паўколе аб’язной магістралі да Каўбасіно. Гэта дасць магчымасць ехаць на працу без перасадак у прамысловыя зоны «Хімвалакно» і «Гродна Азот».
Прадугледжаная адначасовая рэканструкцыя двухкіламетровага ўчастка вуліцы Суворава ад стэлы, якая пазначае пачатак гарадской тэрыторыі, да транспартнай развязкі ў раёне вуліц Суворава-Маслакова.
Ад транспартнай развязкі да перасячэння вуліц Суворава-Вольгі Соламавай з левага боку плануецца пракласці тратуар і ўсталяваць апоры для кантактнай сеткі тралейбусаў. У раёне жылога комплексу Каўбасіно і да мяжы з Гродзенскім раёнам на некаторых участках магістральная вуліца будзе пашырана да шасці палос, а веладарожкі ў бок Юбілейнага возера сумесцяць з пешаходнымі.
На скрыжаванні вуліц Суворава-Ксцінскай ужо ўсталяваны светлафор. Аўтобусны прыпынак ад кансервавага завода будзе перанесены бліжэй да магістральнай вуліцы. Усе прыпынкі грамадскага транспарту на ўчастку вуліцы Суворава, які рэканструюецца, будуць з павільёнамі.
[irp posts="46 940″ name="Без прыбіральні і паблізу турмы: топ самых танных кватэр у Гродне"]
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…