Велапаркоўкі ў выглядзе значных для горада будынкаў з’явяцца на новым турыстычным маршруце ў цэнтры Гродна, паведамляе БЕЛТА.
Пра гэта распавялі ў Гродзенскім абласным камітэце ГА «БРСМ». Рэалізацыя праекта «Гродна турыстычны» будзе прымеркавана да Года малой радзімы.
Ідэю арганізаваць незвычайныя велапаркоўкі, якія будуць выкананы ў выглядзе знакавых для горада будынкаў або надпісаў, прапанавала група аўтараў з Гродзенскага прафесійнага ліцэя будаўнікоў на конкурсе «100 ідэй для Беларусі».
Стварыў макет арыгінальнай велапаркоўкі для вуліц Гродна і прадставіў на конкурсе другакурснік будаўнічага Ліцэя № 1 Максім Вадзечка. Хлопец сам амаль штодзень ездзіць на ровары і пра неабходнасць велапарковак у горадзе ведае не па чутках. Ён вучыцца на зваршчыка і можа сам на базе ліцэя стварыць велапаркоўкі.
«Ініцыятыва будзе падтрымана. Рэалізацыя яе намечана на 2018 год. Велапаркоўкі звяжуць турыстычны маршрут, які будзе пракладзены па цэнтральнай частцы горада, — адзначылі ў абкаме. — Праект паспрыяе як павышэнню турыстычнай прывабнасці Гродна, так і развіццю веласіпеднага руху».
Цягам 5 гадоў за ўсталяванне велапарковак у Гродне змагаюцца актывісты грамадскага аб’яднання «ВелаГродна». Вынікам кампаніі «Забяспеч сабе паркоўку!» стала на сённяшні момант больш за 300 велапарковак у горадзе. У 2012 годзе ў горадзе іх было ўсяго 12.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…