Дапаможнік па выхаванні сыноў. Расійскі рэжысёр з дзіўным імем паставіў у Гродне дэбютны спектакль

Рэжысёр з незвычайным імем Чакчы Фросноккерс паставіў у Гродне спектакль «Абяцанне на досвітку». Прэм’еру пакажуць у Тэатры лялек 28 лютага і 1 сакавіка.

Сапраўднае імя 23-гадовага рэжысёра — Дзмітрый Пятроў, аднак сваі працы ён выпускае пад псеўданімам. Нарадзіўся ў Паўднёва-Сахалінску ў сям'і лялечнікаў. Яго маці - актрыса Сахалінскага тэатра лялек. Там у 15 гадоў (!) Чакчы Фросноккерс дэбютаваў як рэжысёр.

«Я жыў у такой любові»

Спектакль «Абяцанне на досвітку», створаны паводле аўтабіяграфічнага рамана французскага пісьменніка Рамэна Гары, расказвае пра любоў маці і сына. Любоў самаадданую і ўсёпаглынальную. Прысвяціўшы сыну сваё жыццё, маці развівае ў ім гонар, талент, добрыя манеры і, як ні дзіўна, патрыятычныя пачуцці да Францыі.

Адказваючы на пытанне, як ён сам адносіцца да такой татальнай любові, Дзмітрый кажа: «Я жыў у такой любві. І мая маці з дзяцінства казала мне, што я павінен стаць вялікім рэжысёрам. І я абавязаны зрабіць гэта. Для яе, у тым ліку, і для сябе».

Легендарны тэатр

Дзмітрый — выпускнік Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў, аддзялення «Рэжысёр тэатра лялек». «Абяцанні на досвітку» — яго дыпломны праект. Гродзенская сцэна была абрана пляцоукай для пастаноўкі невыпадкова. «Я з’яўляюся мастацкім кіраўніком Малога тэатра лялек у Санкт-Пецярбургу, але справай гонару для мяне было прыехаць і зрабіць дыпломны спектакль менавіта тут. Бо Гродзенскі тэатр лялек — легендарны тэатр», — адзначае ён.

У пастаноўцы задзейнічаны пяць акцёраў. Ролю Сына выконвае Аляксандр Рацько. Пра выбар кандыдата на галоўную жаночую ролю рэжысёр кажа так: «Я вельмі хацеў, каб галоўную ролю адыграла дзівосная актрыса Ларыса Мікуліч. Тым больш, што яна — ідэальная Маці для гэтага спектакля. А потым аказалася, што ёсць партрэтнае падабенства з маці аўтара рамана».

Міна Аўчынская (маці Рамэна Гары) і Ларыса Мікуліч (актрыса Гродзенскага тэатра лялек)

Гумар і сэнс

«Абяцанне на досвітку» будзе цікавым спектаклем як для любой маці, так і для дарослых дзяцей. Кожны пазнае ў героях свае рысы характару, а ў іх адносінах — свае адносіны з бацькамі ці дзецьмі. Пры гэтым у пастаноўцы шмат гумару і глыбокага сэнсу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025