Здароўе і спорт

«Нёман» абыграў «Гомель» і датэрмінова заваяваў першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце

За два туры да плэй-оф гродзенскія хакеісты здолелі забяспечыць сабе першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце Беларусі. Важную перамогу падапечныя Сяргея Пушкова атрымалі ў сераду 21 лютага ў Гомелі над мясцовай камандай з лікам 5:3.

Традыцыйна матчы «Нёмана» і «Гомеля» праходзяць у сур’ёзнай барацьбе і гэты раз не выключэнне. Каманды на лядовай пляцоўцы паказалі хуткі і выніковы хакей, які падабаецца заўзятарам.

«Гомель» — «Нёман» 3:5 (0:1, 3:3, 0:1)
галы:

06.51 0:1 — Ляўша (Кіслы, Рэмезаў)
22:52 0:2 — Рэмезаў (Бадун)
25.35 1:2 — Сырей (Несцераў, Равенка, — бол.)
27/01 2:2 — Зайчык (Брахманіс)
28.02 2:3 — Рэмезаў (Кіслы)
31.29 3:3 — Коласаў (Ягораў, Сырей)
32.12 3:4 — Жыдкіх (Баярчук, Стэфановіч)
43.20 3:5 — Жыдкіх (Сцяпанаў, Коршунаў, — бол.)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Думаю, што лік 5:3 гледачам павінен быў спадабаецца, гульня атрымалася добрая, хуткая, шмат момантаў, што адна, што іншая каманда стваралі. Галы забіваліся добрыя. З пункту гледжання выніковасці матч атрымаўся вельмі добрым. Думаю, што мы вельмі добра правялі першы перыяд, але пасля другога гола, які мы забілі пайшла крыху расслабленая гульня ў абароне, супернік дадаў, стаў ствараць моманты. І гульня пайшла, то наперад, то назад. Таму і атрымалі столькі не вельмі добрых галоў з пункту гледжання гульні ў абароне. Ну, а так вынікам задаволены, тым, што ў трэцім перыядзе хлопцы адыгралі больш дысцыплінаваней, і задаволены, што давялі матч да перамогі. Перамога добрая.

За два туры да плэй-оф «Нёман» мае 96 ачкоў і першае месца. У мінскага «Юнацтва» і салігорскага «Шахцёра» па 85 ачкоў. Варта адзначыць, што першае месца ў чэмпіянаце дае «Нёману» магчымасць удзельнічаць у Кантынентальным кубку.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Салігорску 24 лютага, у якім сустрэнецца з «Шахцёрам». А апошні матч рэгулярнага чэмпіянату каманда Сяргея Пушкова правядзе дома і будзе прымаць 26 лютага мінскае «Юнацтва».

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025