Каталіцкі святар Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч парафіі ў Квасоўцы, выпусціў медыя-альбом сваіх вершаў і песень пад відэашэраг. Гэта ўжо другая кніга святара-паэта.

— Гэтыя рэлігійныя відэаролікі маюць на мэце пераказаць Божае Слова больш узнёслым чынам — з дапамогай паэзіі, музыкі і выявы, — патлумачыў Katolik.life ксёндз Тадэвуш.

У медыя-зборнікі ўваходзяць выбраныя кампазіцыі з музычных альбомаў «Misericors Salvator» (2016 год) і «Добры Пастыр» (2017 год). Саліст — кс. Тадэвуш Крыштопік, гітара — Уладзімер Захараў, гукарэжысёр — Вячаслаў Банкевіч. Кампазіцыі з першага альбома даступныя па спасылцы, з другога — можна паслухаць тут.

Ксёндз Тадэвуш Крыштопік нарадзіўся ў 1957 годзе, скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча і Мінскую кансерваторыю. У 1982 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе. Творчасцю пачаў займацца ўжо ў першыя гады свайго святарства. Цяпер вядомы як аўтар-выканаўца хрысціянскай песні.

www.youtube.com/watch?v=EzfW0-F4lAo