Ранкам 22 лютага на вуліцы Горкага каля гасцініцы «Беларусь» Volkswagen Sharan збіў пешахода. Мужчына памёр праз гадзіну ў бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць.
Сталы мужчына, пераходзячы вуліцу, трапіў пад аўтамабіль, які выязджаў на скрыжаванне з вуліцай Каліноўскага. Зараз супрацоўнікі ДАІ шукаюць відавочцаў аварыі і высвятляюць, на які сігнал святлафора ішоў пешаход, і на якое святло ехаў мінівэн.