Пра гэта 28 лютага на бясплатным мітапе Стартап-школы Гродна раскажа Сяргей Вялічка.
Сяргей на асабістым вопыце ад продажаў да кіраўніцтва кампаніяй спазнаў усе ролі і спазнаў сапраўдны смак маркетынгу знутры. Як паставіць задачы, якія выконваюцца, і не зліваць бюджэт? Гэтым падзеліцца эксперт на занятку Стартап-школы ўжо 28 лютага!
Дырэктар маркетынгавага агенцтва «Эйво» Сяргей Вялічка раскажа ўдзельнікам мітапа:
1) Чаму прадпрымальнікі думаюць, што на рынку няма нармальных маркетолагаў? Ці так гэта?
2) Якую памылку часта робяць прадпрымальнікі (кіраўнікі)? І як гэтай памылкі пазбегнуць? Асабісты вопыт Сяргея.
3) Ці ёсць пераможцы ў бітве прадпрымальнік (кіраўнік) супраць маркетолага? Хто павінен сысці?
4) Як вызначыцца і ўсё-ткі зразумець, хто патрэбен для Вашага бізнэсу: маркетолаг, інтэрнэт-маркетолаг або «васьмірукі асьміног»?
5) Колькі каштуюць добрыя спецыялісты, дзе іх шукаць, як ацэньваць і правільна ставіць задачы?
• Вы прадпрымальнік і шукаеце новыя магчымасці.
• Вы праграміст і жадаеце зарабіць грошы на сваіх рашэннях.
• Вам надакучыла працаваць па найме, і вы плануеце запусціць стартап.
• Вы хочаце зрабіць бізнэс з навуковага даследавання або інавацыйнай распрацоўкі.
• Вам патрэбныя бізнес-кампетэнцыі для кіравання праектам або прадуктам.
• Вы студэнт і гатовыя паспрабаваць сілы ў прадпрымальніцтве.
• Вы марыце рэалізаваць крэатыўную бізнес-ідэю.
Больш падрабязна пра мітап і рэгістрацыю на яго можна знайсці па спасылцы тут.
Усе заняткі Стартап-школы Гродне праводзяцца грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ТСІБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ТСІБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…