Чацвёртым навабранцам гродзенскага клуба ў сёлетнім міжсезонні стаў 24-гадовага ўкраінскі паўабаронца Віталь Квашук. Кантракт гульца з «Нёманам» разлічаны на 1 год. Плануецца, што футбаліст заменіць у камандзе пазіцыю Паўла Савіцкага, які перайшоў у брэсцкае «Дынама».

Віталь з’яўляецца выхаванцам кіеўскага футбола, а ў 2010 годзе падпісаў кантракт з данецкім «Металургам», але дэбютаваць у наймацнейшым дывізіёне Украіны футбалiсту ўдалося толькі ў 2012 годзе. Праз год гулец перайшоў у Луганскую «Зару», але гульня ў яго ў асноўнай камандзе не пайшла.

Сезон 2016 года паўабаронца пачаў у складзе жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», у складзе якога стаў уладальнікам Кубка Беларусі і сыграў 12 матчаў у чэмпіянаце краіны (1 + 1 па сістэме «гол + пас»).

У ліпені 2016 года Квашук паставіў подпіс пад 2-гадовым кантрактам з данецкім «Алімпікам», аднак так і не дэбютаваў у новай камандзе — на яго рахунку толькі 2 паядынку за моладзевы склад данетчан.

А мінулы сезон футбаліст правёў у «Віцебску», забіў там 5 мячоў і аддаў 3 галявыя пасы, стаўшы пры гэтым самым выніковым гульцом каманды.

Віталь Квашук стаў чацвёртым навабранцам «Нёмана» у сёлетнім міжсезонні. Нагадаем, раней шэрагі гродзенцаў папоўнілі: Леанід Ковель, Максім Лукашэвіч і Мікалай Януш.