Інцыдэнт у пункце пропуску «Бераставіца» адбыўся ўвечары 16 лютага. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту, памежны нарад звярнуў увагу на легкавое аўта, якое рухалася ў напрамку пункту пропуску з хуткасцю каля 120 км/г. Памежнікі ўжылі сродак прымусовага спынення.
Кіроўца праігнараваў забараняльны сігнал святлафора і патрабаванне спыніцца, наехаў на сродак прымусовага спынення і збіў закрыты шлагбаум. У выніку аўта моцна пашкодзілася, а кіроўца атрымаў траўмы.
У момант здарэння ў пункце пропуску працэдуры пагранічнага кантролю праходзіў пасажырскі аўтобус. Як мяркуюць у Дзяржаўным памежным камітэце, дзеянні парушальніка, калі б яму ўдалося на велізарнай хуткасці ўехаць у зону афармлення, маглі прывесці да непапраўных трагічных наступстваў з вялікай колькасцю ахвяраў.
Правапарушальнікам аказаўся грамадзянін Расеі 1974 года нараджэння. Ён рухаўся на аўто «Fiat». Пасля затрымання віноўніку здарэння выклікалі брыгаду хуткай медычнай дапамогі. Па факце здарэння праінфармавалі ДАІ Бераставіцкага РАУС. Медыкі, якія прыбылі, аказалі грамадзяніну медычную дапамогу, ад шпіталізацыі ён адмовіўся.
Затрыманага даставілі ў Бераставіцкую раённую больніцу, каб праверыць на прадмет алкагольнага і наркатычнага ап’янення. Вынікі агляду стануць вядомыя пазней.
На дадзены момант расейца ўтрымліваюць у ІЧУ Гарадзенскай памежнай групы. Па факце замаху на наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы з выкарыстаннем механічнага транспартнага сродку ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч.1 арт. 371 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…