«Даша, дыхай дома» — пад такім дэвізам 25 лютага ў «OldCity» пройдзе дабрачынная акцыя ў дапамогу Дар'і Кавалеўскай.
З мая 2017 года дзяўчынка, якой нядаўна споўнілася 2 гады, знаходзіцца ў рэанімацыі і не можа дыхаць без апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Каб Дар’я змагла быць дома з бацькамі, ёй патрэбен дарагі апарат ШВЛ і спадарожнае медыцынскае абсталяванне.
У акцыі, якую арганізуе «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» пры падтрымцы ГЦ «OldCity», прымуць удзел мастацкія калектывы і артысты ГУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры» (студыя «Септымія», эстрадная студыя «Міленіум», тэатр «Гродзенскі званочак», вядомы саксафаніст Аляксандр Краўчук, ілюзіяніст Мікалай Нардзі і многія іншыя), творчая каманда «Свабодная студыя» і гродзенскія аніматары.
У праграме мерапрыемства запланавана дабрачынная выстава-продаж работ гродзенскіх мастакоў, аквагрым і пляценне касічак — ад прафесіяналаў сваёй справы. Пройдзе таксама міні-акцыя для наведвальнікаў гандлёвага цэнтра «Нашы малюнкі ў падарунак Дашы», якія валанцёры хоспіса перададуць хворай дзяўчынцы.
Акцыя адбудзецца ў «OldCity» 25 лютага з 15 да 17 гадзін.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…