З нагоды Дня роднай мовы Hrodna.life разам з аўтакрамай «СеДВалКАвто» (вул. Соламавай, 118а) разыгрывае карысныя для аўтамабілістаў рэчы: рамкі для нумароў з беларускім арнаментам, амывайнікі для шыбы, балончыкі WD-40, паліроль і - самае галоўнае — зніжкавыя карткі пастаянных кліентаў!
У Дзень роднай мовы — 21 лютага — у каментарыях да гэтага запісу, а таксама на нашых старонках у Facebook, VK i Instagram, мы праводзім лёгкі і цікавы розыгрыш. Пераможцам можа стаць любы з удзельнікаў, бо вызначаць будзем праз лёсаванне. Што трэба каб выйграць прызы? Ведаць хаця б трошкі беларускіх словаў на аўтамабільна-дарожную тэматыку.
1. Напішы ў каментарыях якое-небудзь беларускае слова на аўтамабільна-дарожную тэматыку. Чым больш словаў узгадаеш, тым больш шанцаў выйграць. Напішы каментарый ад імя свайго рахунку ў якой-небудзь сацыяльнай сетцы, каб мы маглі цябе потым знайсці!
2. Адзін каментарый — адно слова! І словы не павінны паўтарацца!
3. Пісаць два або больш каментарыяў запар — нельга. Няхай і іншыя паўдзельнічаюць!
Сярод усіх, хто пакіне такія каментарыі, мы разыграем 3 наборы падарункаў.
Хочаш павялічыць свае шанцы? Шукай конкурсныя пасты ў нас у ВК (https://vk.com/hrodna.life) і Instagram (https://www.instagram.com/hrodna.life/), а таксама ў FB (https://www.facebook.com/hrodna.life/) — там праходзяць асобныя розыгрышы.
Спонсар падарункаў - аўтакрама «СедВалКАвто» на Соламавай, 118а.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…