18 лютага ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. У Гродне створана 137 выбарчых участкаў, на якіх балатуецца 45 кандыдатаў. Hrodna.life выбраў тыя ўчасткі ў горадзе, дзе можна не толькі прагаласаваць, але і з карысцю правесці час.
Практычна на кожным участку будуць урачыста сустракаць маладых выбаршчыкаў і дарыць ім падарункі, таксама можна будзе паслухаць музыку, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах і наведаць святочны буфет з выпечкай па даступнай цане.
На ўчастку № 1 «Гродзенскі цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай» (вул. Камунальная, 3а) можна будзе паслухаць аркестр абласнога ўпраўлення МНС і прыняць удзел у масавым катанні.
На ўчастку № 7 «Гродзенская гарадская гімназія» (вул. Парыжскай Камуны, 3) прапануецца кансультацыя ў кардыёлага, псіхатэрапеўта, афтальмолага i эндакрынолага. На ўчастку будзе працаваць трэнажорная зала і басейн.
На ўчастку № 11 «Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва» (вул.Сухамбаева, 3) прапануюць наведаць творчыя пляцоўкі: майстар-клас кіраўніка гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кукломания» і «Роспіс хной».
На ўчастку № 14 «Сярэдняя школа № 2» (вул. 17 верасня, 48) у актавай зале пройдуць паказы мастацкага фільма «Белыя Росы» і «Белыя Росы -2».
На ўчастку № 37 «Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж тэхнікі, тэхналогіі і дызайну» (вул.Горкага, 86) гродзенцам прапануюць набыць швейную і сувенірную прадукцыю па добрым кошце. Таксама можна будзе паглядзець выступленне народнага (аматарскага) тэатра моды «Маладосць».
На ўчастку № 43 «Ліцэй № 1» (БЛК, 21) пройдзе майстар-клас па сучасных танцах.
На ўчастку № 63 «Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» (вул. Горкага, 100) будзе праходзіць акцыя «Даведайся пра свой артэрыяльны ціск».
На участках № 73, № 74 «Сярэдняя школа № 11» (вул. Белуша, 18) прапануюць выбаршчыкам лыжныя гонкі (пры наяўнасці снегу).
На ўчастку № 85 «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж» (пр-т Купалы, 53) прапануюць выступленне аркестра рускіх народных інструментаў, аркестра баянаў, духавога і камернага аркестраў, народнага і жаночага хору.
На участках № 102, 103, 104, 105, 106 «Сярэдняя школа № 39» (вул. Агiнскага, 44а) будзе працаваць басейн для навучэнцаў і жыхароў мікрараёна.
На ўчастку № 114 ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі», вул. Гагарына, 6 пройдзе акцыя — «Выбіраем разам сімвал Кастрычніцкага раёну г. Гродна 2018», будзе працаваць Цэнтр пясочнай тэрапіі «SAND ART», а таксама пройдуць майстар-класы па ўпрыгожванню страў «Кветкавыя кампазіцыі з гародніны і садавіны».
Спортивная обувь в последнее время пользуется большой популярностью. Причем сочетать ее можно не только с спортивным стилем, но и с юбками и платьями. Предлагаем вам купить женские кеды недорого, отличного качества. Удобство, комфорт, и ничего лишнего.
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…