У пятніцу 16 лютага хакеісты «Нёмана» ў чарговы раз на сваім лёдзе парадавалі заўзятараў і на гэты раз абгулялі «Дынама-Маладзечна» з лікам 3:2. За чатыры туры да плэй-оф каманда Сяргея Пушкова ўзначальвае турнірную табліцу і мае ў сваім актыве 91 ачкоў.

«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 3:2 (1:1, 2:1, 0:0)

галы:
03.01 0: 1 — Журня (Гаўрус, Бялевіч)
07.25 1: 1 — Ляўша (Бадун, Рэмезаў)
24.10 2: 1 — Баярчук (Дзярлюк, Жыдкіх)
26.57 3: 1 — Стэфановіч (Коршунаў, Сцяпанаў, — бол.)
32.31 3: 2 — Карабанаў (Амбражэйчык, Чэрнікаў, — бол.)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Думаю, што трошкі няўдала пачалі першы перыяд, трошкі не атрымаўся пачатак. Парадавала, што пасля перапынку пераламалі гульню. Зайгралі так, як планавалі, забілі нядрэнныя галы. Цяжка, вядома, ачкi даюцца. Усе разумеюць гэтую адказнасць. Вялікае жаданне заняць першае месца ў чэмпіянаце. Ёсць скаванасць, але я задаволены, што давялі матч да перамогі, рады, што праявілі характар ​​тады, калі гэта трэба і дысцыплінавана згулялі ў абароне. Таму ўсіх з перамогай.

Пасля матчу з «Дынама» у гродзенскай каманды ў актыве 91 ачко і першай месца ў турнірнай табліцы. Другое дзеляць тры каманды — «Юнацтва», «Шахцёр» і «Гомель». У іх — па 82.

У суботу 19 лютага «Нёман» сустрэнецца ў Жлобіне з «Металургам»