Для зручнасці жыхароў мікрараёна Баранавічы 10 лютага ў Гродне арганізаваны рэгулярны маршрут гарадской аўтамабільнай перавозкі № 4т «Баранавічы-5 — чыгуначны вакзал», піша «Гродзенская праўда».

Маршрут курсіруе ў прамым напрамку: прыпыначны пункт «Баранавічы-5» — вул. Тарусічская — вул. Рабінавая — вул. Каралінская — вул. Гарадзенская — вул. Ткацкая — вул. Савецкіх памежнікаў - вул. Гарнавых — вул. Маставая — плошча Савецкая — вул. Карла Маркса — вул. Будзёнага — прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал».

У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал» — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Кірава — плошча Савецкая — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Савецкіх памежнікаў - вул. Ткацкая — вул. Гарадзенская — вул. Каралінская — вул. Рабінавая — вул. Тарусічская — прыпыначны пункт «Баранавічы-5».