Аварыя, у якой сутыкнуліся машына хуткай дапамогі і Opel, адбылася ў суботу 17 лютага каля 20:40 на скрыжаванні Румлёўскага праспекта і Белуша. У выніку ДТЗ пацярпела фельчар.

Машына хуткай дапамогi з уключанымі мігалкамі ехала на выклік з боку Румлёўскага маста, але на скрыжаванні каля будынка абласной ДАІ сутыкнулася з машынай Opel. У легкавой машыны моцна пабіты перад, у хуткай — бок. Супрацоўніку хуткай на месцы аказалі дапамогу. У яе праблемы з нагой.

Хто вінаваты ў ДТЗ, супрацоўнікі ДАІ не спяшаюцца паведамляць, афіцыйная версія здарэння будзе пазней.