ЕГУ усё ж будзе набіраць новых студэнтаў: навіна пра забарону набору навучэнцаў была памылковай

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт афіцыйна абвергнуў інфармацыю пра забарону на новы набор студэнтаў, якая з’явілася ў шэрагу медыя. Сёння ранкам «Еўрарадыё» апублікавала інфармацыю, што літоўскі ўрад ануляваў дазвол ЕГУ на аказанне адукацыйных паслуг з 1 ліпеня 2019 года, а таксама забараніў ЕГУ праводзіць сёлетнюю ўступную кампанію.

Як пазначана на афіцыйным сайце ўніверсітэта, атрымалася тэхнічная памылка:

«Абапіраючыся на вынікі нарады Ураду Літвы, якая адбылася 31 студзеня і дазволіла ўрэгуляваць прававы статус ЕГУ ў Літве, 12 лютага міністр асветы і навукі Літвы Юргіта Пятраўскене падпісала загад V-139 пра адтэрміноўку водзыву дзеючай ліцэнзіі ЕГУ да 1 ліпеня 2019 года. З-за тэхнічнай памылкі загад V-139 утрымліваў пункт пра забарону на набор абітурыентаў.
15 лютага міністр асветы і навукі Ю. Пятраўскене падпісала новы загад V-144, які ануляваў забарону на набор абітурыентаў. Такім чынам, ЕГУ афіцыйна можа ажыццяўляць набор студэнтаў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025