14 лютага 52-ы асобны спецыялізаваны пошукавы батальён УС РБ у Гродне пачаў пошукавыя работы на тэрыторыі, дзе ўзводзяць гандлёва-забаўляльны цэнтр «TRINITI», піша «Перспектыва».

Нагадаем, што 11 лютага побач з галоўнай будаўнічай пляцоўкай (з боку гарадской бальніцы № 4) падчас правядзення земляных работ знайшлі парэшткі, як мяркуецца, трох салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго — спадарожныя прадметы.

[irp posts="50 536″ name="У Гродне на месцы будучага гандлёвага комплексу «Triniti» будаўнікі знайшлі парэшткі салдат"]

На месца прыехалі прадстаўнікі міліцыі, следчага камітэта, камітэта судовых экспертыз, ваенкамата. Як распавёў вядучы спецыяліст групы сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння ваенкамата горада Гродна і Гродзенскага раёна Алег Назараў, у ліку знойдзеных прадметаў, якія перадалі для праверкі ва Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, — кацялок, лыжка, процігаз, 133 патроны рознага калібра, гільзы, элементы зброі (ствалы), а таксама медальён.

Пошукавы батальён у Гродне шукае парэшткі салдат на будпляцоўцы "TRINITI"

Медальён утрымлівае ў сабе лісток паперы з інфармацыяй пра вайскоўцаў. Магчыма, па ім спецыялісты змогуць высветліць асобу загінулага. Цяпер на месцы няўлічанага вайсковага пахавання працуе пошукавы батальён.

—  14 лютага асабовым складам роты на глыбіні 1 метра 20 сантыметраў знайшлі парэшткі вайскоўца. На гэтым жа ўчастку — гадзіннік і ланцужок да яго, савецкія манеты і, што вельмі важна, медальён, — адзначыў камандзір роты 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна маёр Павел Галецкі. — Апошні будзе дасланы ў Менск ва Упраўленне па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў для правядзення экспертызы і ідэнтыфікацыі асобы вайскоўца.

Пошукавы батальён у Гродне шукае парэшткі салдат на будпляцоўцы "TRINITI"

Магчыма, дзякуючы гэтым звестках удасца знайсці сваякоў загінулага. Пошукавыя работы будуць доўжыцца да эксгумацыі апошняга салдата.

Ёсць версія, што тут знойдзены астанкі вайскоўцаў, якія загінулі ў 1941 годзе падчас абароны горада.

[irp posts="50 694″ name=" У 1941-м тут кашмар што было". Адкуль узяліся парэшткі салдат на будпляцоўцы Triniti?"]