Ужо сёння па знойдзеных на будпляцоўцы ГЗК «Трыніці» рэчах можна меркаваць, што там знаходзіцца групавое пахаванне савецкіх салдат часоў Другой сусветнай вайны. З 14 лютага на пляцоўцы працуюць пашукавікі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, якія выявілі ў зямлі новыя знаходкі.
11 лютага падчас правядзення земляных работ былі знойдзены астанкі, як мяркуецца, трох салдат, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Разам з парэшткамі былі знойдзеныя і некаторыя асабістыя рэчы.

Пашукавікі будуць працаваць на будпляцоўцы яшчэ некалькі дзён. Ёсць вялікая верагоднасць знайсці яшчэ рэшткі загінулых салдат. Варта адзначыць, што ў 2014 годзе пошукавы батальён недалёка ад цяперашняга месца ўжо праводзіў раскопкі: тады былі знойдзеныя групавыя баявыя пахавання.