Кітайскія рэцэпты. Якія хваробы будуць лячыць у цэнтры традыцыйнай кітайскай медыцыны на Даватара?

У цэнтры традыцыйнай кітайскай медыцыны на Даватара ўжо ўсё гатова да таго, каб прымаць гродзенцаў. Гэта адзіны такі цэнтр у нашай краіне. За тысячы кіламетраў у Гродна прыляцелі лекары з бальніцы кітайскай традыцыйнай медыцыны, каб лячыць метадамі, якія практыкуюць на Усходзе стагоддзямі, піша «Гродзенская праўда».

Ліцэнзія Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь дае права аказваць у цэнтры паслугі іголкатэрапіі, прыпякання, лячэння банкамі і кітайскага масажа. Цэнтр з’явіўся як вынік супрацоўніцтва Гродна і кітайскай правінцыі Ганьсу.

Для кожнага з метадаў уладкаваны асобны кабінет. Чвэрць стагоддзя дырэктар цэнтра Сяо Хун практыкуе традыцыйную кітайскую медыцыну і ведае на памяць усе кропкі акупунктуры чалавечага арганізма. Аказваецца, іх больш за шэсцьсот. Шырока вядомыя метады традыцыйнай кітайскай медыцыны заключаюцца ў лячэбным уздзеянні на гэтыя кропкі.

— Пасля сур’ёзнай траўмы жанчына перанесла чатыры аперацыі, але так і не змагла хадзіць. Сеансы іголкатэрапіі дапамаглі ёй ўстаць з інваліднага крэсла і пачаць новае жыццё, — Сяо Хун паказвае на тэлефоне кадры, на якіх адна з яе кітайскіх пацыентак робіць першыя крокі, хоць не стаяла на нагах некалькі гадоў.

Акрамя іголкатэрапіі, гродзенцы змогуць паспрабаваць на сабе лячэбныя ўласцівасці прыпякання. Гэтыя працэдуры звычайна праводзяцца ў комплексе. Такі «дуэт» здольны супрацьстаяць хваробам нервовай і крывяноснай сістэм, апорна-рухальнага апарата, а таксама хірургічным і гінекалагічным захворванням, сцвярджаюць кітайскія спецыялісты.

— Прасцей назваць хваробы, якія не падуладныя кітайскім традыцыйным метадам. А яны ўсё ж ёсць. Таму да нас лепш за ўсё звяртацца з ужо пастаўленым дыягназам. У гэтым напрамку мы будзем працаваць у саюзе з класічнай медыцынай, — падкрэслівае Сяо Хун.

Дакладны дыягназ вельмі важны яшчэ і таму, што метады кітайскай традыцыйнай медыцыны нацэлены на ліквідацыю хваробы, а не проста на зняцце сімптомаў, падкрэсліваюць кітайскія спецыялісты. Кабінет кітайскага масажу будзе прымаць нават маленькіх пацыентаў.

Разам з Сяо Хун і яе кітайскай калегай Юань Тао ў цэнтры будзе працаваць беларускі лекар, а таксама гродзенка, якая вывучала кітайскую мову ў ГрДУ імя Янкі Купалы і будзе працаваць у цэнтры адміністратарам.

Цэнтр рыхтуюцца ўрачыста адкрыць ужо ў лютым. Па ўмовах кантракту, Сяо Хун будзе кіраваць цэнтрам на працягу двух гадоў.

— Толькі калі я буду ўпэўненая, што праца цалкам наладжана, змагу ўбачыць мужа, сына і бацькоў, якія засталіся ў Кітаі. Яны перажываюць за мяне і сумуюць. Але ў мяне праца такая — лячыць людзей, прасоўваць метады традыцыйнай кітайскай медыцыны. Такія цэнтры працуюць у многіх краінах па ўсім свеце, — кажа Сяо Хун.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У 100-гадовым садку на Васілька дабудуюць паверхі: там будзе жылы дом

Былыя яслі па вуліцы Васілька, 5 (суседні будынак з літоўскім консульствам) вырашылі ператварыць у шматкватэрны…

6 сакавіка 2025

На Аўгустоўскім канале каля шлюза Нямнова з’явіцца новае месца адпачынку

У новым турыстычным сезоне альтанкі для адпачынку паставяць на шлюзе Нямнова. Таксама там з'явіцца пракат…

6 сакавіка 2025

«Трэба капаць». Рэдказямельныя металы будуць шукаць у Гродзенскай вобласці

Перспектывы здабычы рэдказямельных металаў убачылі ў Шчучынскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці. Напярэдадні Лукашэнка загадаў…

6 сакавіка 2025

У Гродне прадаюць бізнес-цэнтр у 130-гадовым гістарычным будынку

На продаж выставілі трохпавярховы будынак, які знаходзіцца на Гараднічанскай, 23. Пакупнік можа пераабсталяваць пабудову пад…

5 сакавіка 2025

Гродзенцы скрыжавалі «Волгу» з Bugatti — праект абышоўся ім у $ 120 тысяч

Гродзенец Аляксандр Барысевіч патраціў тры гады на тое, каб скрыжаваць “Волгу” з Bugatti. У рэалізацыі…

5 сакавіка 2025

Кветкі да 8 Сакавіка — у хоспіс. Валанцёры прапануюць разам сабраць падарункі для пацыентак

Некамерцыйная арганізацыя "Цэнтр дапамогі жыцця" аб'явіла збор падарункаў да 8 сакавіка для жанчын, якія знаходзяцца…

5 сакавіка 2025