Горад

Цяпер у Гродне можна любавацца відамі старога горада з панарамнага ліфта і новай залы «Вялікага буфета»

У Дзень святога Валянціна ў гандлёвым доме «Нёман» урачыста адкрылі першы ў Гродне панарамны ліфт, а таксама абноўленае бістро «Большой буфет». Цяпер там можна паесці з відам на стары горад.

Ліфтам, які адразу дастаўляе ў кафэ на чацвёрты паверх, без прыпынкаў па дарозе, можа карыстацца кожны наведвальнік гандлёвага дома, пры гэтым падымацца на ліфце можна будзе і пасля закрыцця «Нёмана».

Новыя плошчы «Вялікага буфета» размясціліся там, дзе раней былі офісы адміністрацыі гандлёвага дома. Сталы размешчаныя так, каб кліенты змаглі палюбавацца прыгажосцю старога Гродна з вышыні.

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, які прыйшоў на адкрыццё, адзначыў, што новыя месцы прыцягнуць у горад яшчэ больш гасцей.

«Было шмат праблем з адкрыццём гэтых месцаў, але ўсё здолелі прайсці і рэалізаваць. Наступны этап — кафэ на даху гандлёвага дома з выдатным відам на наш горад. Я спадзяюся, гэты праект хутчэй пойдзе, а ў будучыні стане яшчэ адной візітнай карткай Гродна для турыстаў».

З адкрыццём новай залы агульная колькасць месцаў у «Вялікім буфеце» павялічылася да 180. Частка новай зоны будзе даступная і для браніравання. Час працы ўстановы з 12.00 да 23.00. У будучыні магчыма правядзенне вечарынак і падаўжэнне працы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025