Дадаць навіну
Субота, 17 лістапада 2018, 04:37

Каб інсульт не прыйшоў знянацку. Як жыць і правільна мераць ціск?

Што рабіць, каб інсульт не прыйшоў знянацку, і як правільна мераць ціск, расказалі і паказалі гродзенцам на адкрытай сустрэчы з лекарамі ў галіне неўралогіі і кардыялогіі. Яна прайшлі ў цэнтральнай паліклініцы 8 лютага.

Перад інсультам прыходзіць мігальная арытмія

Інсульт часта прыходзіць у госці без папярэджанняў. Трэць выпадкаў заканчваюцца смерцю. Аднак можна з ім пазмагацца загадзя. Папярэднікам інсульту могуць быць павышаны ціск, або гіпертэнзія, і мігальная арытмія.

Каб інсульт не прыйшоў знянацку. Як жыць і правільна мераць ціск?

Мігальная арытмія самая небяспечная з усіх відаў арытміі. Часта яна працякае без сімптомаў. Падказкай могуць стаць агульныя, такія як: галавакружэнне, павышаны ціск, пачашчанае дыханне, сэрца забілася, нібы птушка ў клетцы.

У групе рызыкі маладыя людзі ўжо з 30 год.

Каб інсульт не прыйшоў знянацку. Як жыць і правільна мераць ціск?

З’явіліся танометры новага пакалення

Летась у Беларусі з’явіліся адмысловыя танометры, якія могуць высветліць мігальную арытмію. Яны не толькі паказваюць звычайныя лічбы артэрыяльнага ціску, але пры наяўнасці мігальнай арытміі высвечваюць на экране літары AFIB. На сустрэчы ўсе жадаючыя маглі праверыць гэты паказальнік. Цана такіх танометраў вагаецца каля 200 рублёў.

Каб інсульт не прыйшоў знянацку. Як жыць і правільна мераць ціск?
Танометры, якія дапамагаюць выявіць мігальную арытмію

У мігальнай арытміі ёць дзве фазы: часовая і пастаянная. Калі выявіць хваробу на першай фазе, то яе яшчэ можна вылекаваць. На другой фазе хворым выпісваюць антыкагулянты, якія разрэджваюць кроў, каб не ўтвараліся тромбы, каб прымаць іх усё жыццё, распавёў прадстаўнік кампаніі Microlife Арцём Шымчук.

Каб інсульт не прыйшоў знянацку. Як жыць і правільна мераць ціск?
Арцём Шымчук

Правілы супраць інсульту і мігальнай арытміі

Каб інсульт не прыйшоў знянацку. Як жыць і правільна мераць ціск?

Каб папярэдзіць мігальнуб арытмію і інсульт, варта весці здаровы лад жыцця:

  • Актыўна рухацца 30-40 хвілін у дзень
  • Не дапускаць лішняй вагі цела
  • Есці менш солі
  • Не паліць

Як правільна мераць ціск?

Каб інсульт не прыйшоў знянацку. Як жыць і правільна мераць ціск?

Нават спраўны танометр можа паказваць неправільны ціск, калі парушаць базавыя правілы.

  • Пасля кароткага адпачынку ў 3-5 хвілін. Не варта мераць ціск адразу пасля фізічных высілкаў: падняліся па сходах, памылі падлогу.
  • Седзячы выгодна, абаперціся аб спінку крэсла. У іншых становішчах паказанні ціску могуць быць неадэкватнымі.
  • На голую руку без адзення. Дапускаецца тонкая кашуля. Але не праз ваўняны свэтр.
  • Манжэта танометра павінна адпавядаць памеру рукі. Калі рука поўная, непажадана мераць ціск з дапамогай манжэты стандартнага памеру.
  • Рука павінна знаходзіцца на ўзроўні сэрца, не звісаць з апоры.
  • Не размаўляць падчас вымярэння, не думаць пра кепскія падзеі, старацца не хвалявацца.
  • Пасля прыбіральні. Непажадана мераць ціск, калі чалавек хоча ў туалет.

Усміхніся, падымі рукі, назаві імя

Лекары таксама нагадалі, як праверыць, ці з чалавекам здарыўся інсульт, метадам FAST.

F (face, твар) — папрасіць чалавека ўсміхнуцца. Пры інсульце ідзін з куткоў вуснаў застанецца апушчаным, абвіслым.

A (arms, рукі) — папрасіць чалавека падняць выпраставаныя рукі паралельна зямлі. Пры інсульце ён не зможа іх трымаць перад сабой, рукі будуць апускацца.

C (speech, гаворка) — папрасіць назваць сваё імя, або адказаць на простае пытанне. Пры інсульце гаворка невыразная, незразумелая.

T (time, час) — найбольш верагодна выратаваць чалавека ў першыя тры гадзіны ад пачатку інсульту.


Каб інсульт не прыйшоў знянацку. Як жыць і правільна мераць ціск?

Мерапрыемства праходзіла ў межах сацыяльнага праекта «У адным вымярэнні», накіраванага на барацьбу з інсультамі і інфарктамі. Праект арганізаваны вытворцам танометраў Microlife і Нацыянальным парталам «Здаровыя людзі» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: