У Слоніме на гарадскім возеры выратавалі 52-гадовага рыбака, які праваліўся пад лёд, піша БЕЛТА.
Возера ў райцэнтры замерзла цалкам, аднак у тым месцы, дзе праз яго працякае рака, лёд падмыла і ён быў не вельмі трывалым.
«Мужчына праваліўся. Гэта заўважылі на выратавальнай станцыі АСВОД, размешчанай на возеры. Супрацоўнікі яго выратавалі, ён не пацярпеў», — паведамілі ў арганізацыі.
З пачатку года ў вобласці гэта ўжо шосты выпадак, калі выратоўваюць людзей, якія праваліліся пад лёд. На мінулым тыдні неабыякавы жыхар у Смаргоні дастаў з ледзяной вады 9-гадовага хлопчыка, які, застаўшыся без нагляду дарослых, выйшаў на нетрывалы лёд.
[irp posts="49 725″ name="У Смаргоні мінак выратаваў хлопчыка, які праваліўся пад лёд: дзіця апынулася без нагляду"]
У Гродзенскай абласной арганізацыі АСВОДа адзначылі, што ў рэгіёне працягваюць патруляваць вадаёмы. З-за марознага надвор’я хуткае раставанне лёду спынілася, аднак усім, хто выходзіць на лёд, варта быць пільнымі: небяспечныя месцы, прамоіны можа прыцярушыць снегам. Увагу аматараў зімовай лоўлі акцэнтуюць не толькі на небяспекі выхаду на тонкі лёд, але і на тым, што з сабой трэба мець сродкі самавыратавання і выратавальную камізэльку.
[irp posts="50 314″ name="Думаў, што таўшчыня лёду 20 см, а насамрэч -7: як ратавальнікі сочаць за рыбакамі"]
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…