12 лютага двух белагорлых варанаў назаўжды прапісалі ў гродзенскім заапарку. Экзатычных жывёл прывезлі сюды ў канцы лістапада. Яны патрапілі ў заапарк літаральна з цягніка «Калінінград — Масква», дзе ў кацельні ў кантэйнеры, схаваным у сумку, іх знайшла і канфіскавала мытня, піша «Гродзенская праўда».
Рэптыліі былі ў стане анабіёзу. У заапарку іх чакаў каранцін працягласцю некалькі тыдняў. Але зараз вараны асвоіліся на новым месцы.
Як распавёў дырэктар заапарка Алег Жданкін, да нядаўняга часу лёс гэтых жывёл быў невядомы, бо іх знаходжанне ў заапарку не было рэгламентавана ніякімі дакументамі. Зараз жа статус экзатычных гасцей вызначаны — яны атрымалі гродзенскую «прапіску» і застануцца жыць тут.
— Гэта велізарнае набыццё для гродзенскага заапарка, — лічыць Алег Жданкін. — Спадзяюся, гэтыя два буйныя вараны ўпрыгожаць нашу экспазіцыю. Думаю, іх хутка палюбяць дзеці, якія прыходзяць да нас.
Не кожны заапарк можа пахваліцца ўтрыманнем белагорлых варанаў, якія жывуць у асобных рэгіёнах Афрыкі. У калекцыях на прасторах СНД яны практычна не сустракаюцца. Толькі ў Заходняй Еўропе ёсць 2−3 заапаркі, дзе жывуць такія рэптыліі.
[irp posts="40 579″ name="Канфіскаваных мытняй варанаў перадалі Гродзенскаму заапарку (+відэа)"]
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…