Дадаць навіну
Субота, 17 лістапада 2018, 04:36

У Скідзелі да 2025 года пабудуюць больш за тысячу кватэр

grodnonews.by

У Скідзелі ў найбліжэйшыя 7 гадоў пабудуюць больш за тысячу кватэр, піша БЕЛТА.

Менавіта ў горадзе-спадарожніку прапануюць будавацца тым, хто мае патрэбу ў жыллі. Кошты ў Скідзелі на нерухомасць прывабней, чым у Гродне. У сярэднім 1 кв.м каштуе каля Br750. Першы шматпавярховік на 112 кватэр ужо ўзводзяць. Усяго да 2025 года ў Скідзелі пабудуюць больш за 1 тысячу кватэр. Прадугледжвае генеральны план і будаўніцтва магазінаў, школы, дзіцячага сада і стадыёна.

“Генеральны план ужо гатовы. Паміж Гродна і Скідзелем плануюць наладзіць хуткаснае паведамленне. Будзе развівацца і іншая неабходная інфраструктура, будуць стварацца працоўныя месцы, гарадскія тэрыторыі добраўпарадкавацца”, – расказаў старшыня Скідзельскага гарвыканкама Аляксандр Лазовік у эфіры тэлеканала АНТ .

Чытайце яшчэ:  Гродзенцам прапануюць таннейшыя кватэры ў новабудоўлі Скідзеля

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: