У Скідзелі ў найбліжэйшыя 7 гадоў пабудуюць больш за тысячу кватэр, піша БЕЛТА.
Менавіта ў горадзе-спадарожніку прапануюць будавацца тым, хто мае патрэбу ў жыллі. Кошты ў Скідзелі на нерухомасць прывабней, чым у Гродне. У сярэднім 1 кв.м каштуе каля Br750. Першы шматпавярховік на 112 кватэр ужо ўзводзяць. Усяго да 2025 года ў Скідзелі пабудуюць больш за 1 тысячу кватэр. Прадугледжвае генеральны план і будаўніцтва магазінаў, школы, дзіцячага сада і стадыёна.
«Генеральны план ужо гатовы. Паміж Гродна і Скідзелем плануюць наладзіць хуткаснае паведамленне. Будзе развівацца і іншая неабходная інфраструктура, будуць стварацца працоўныя месцы, гарадскія тэрыторыі добраўпарадкавацца», — расказаў старшыня Скідзельскага гарвыканкама Аляксандр Лазовік у эфіры тэлеканала АНТ.
[irp posts="46 528″ name="Гродзенцам прапануюць таннейшыя кватэры ў новабудоўлі Скідзеля"]