У Лідзе вызначылі канчатковы варыянт помніка Гедыміну. Як выбіралі пераможцу?

У Лідзе вызначылі канчатковы варыянт помніка Гедыміну. Але інтрыгу, які менавіта, яшчэ трымаюць. «Лідская газета» расказвае, як выбіралі пераможцу.

Не адну гадзіну прадстаўнікі Міністэрства культуры, рэспубліканскага і абласнога мастацкіх экспертных саветаў па манументальным мастацтве, прафесійныя скульптары, архітэктары, гісторыкі Беларусі, а таксама кіраўніцтва рэгіёна абмяркоўвалі прадстаўленыя на конкурс работы. А іх, дарэчы, 28: з Ліды, Гродна, Мінска, Віцебска.

[irp posts="41 985″ name="У Лідзе ўсталююць помнік князю Гедыміну. Каля сарака мастакоў прадставяць свае эскізы на конкурс"]

— Першапачаткова заявак на прыняцце ўдзелу ў такім дастаткова сур’ёзным творчым іспыце было 42, — распавяла загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Марыя Дукі. — Але ў многіх бачанне помніка Гедыміну так і засталося або ў асабістых задумках, або толькі на паперы. Ажыццёўлена ў выніку было 28 эскізаў, усе яны сёння сабраны ў выставачнай галерэі ў Лідскім замку.

Імёны аўтараў работ засакрэчаныя, усе «Гедыміны» ананімныя, маюць выключна нумары. Таму выбар лепшага быў пазбаўлены ўсялякай прадузятасці і асабістых сімпатый да таго ці іншага майстра.

Якім павінен быць помнік?

— Скульптура без гарадскога асяроддзя існаваць не можа, таму мы выходзілі на месца, каб візуальна «прымерыць» помнік да той прасторы, дзе ён будзе ўстаноўлены (нагадаем, гэта скрыжаванне вуліц Грунвальдскай і Замкавай (былых Энгельса і Камсамольскай). — Заўв. «ЛГ»), — расказаў, на што менавіта звярталі ўвагу эксперты, скульптар, член Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Панцялееў. — З аднаго боку — гэта Лідскі замак, з другога — гарадская архітэктура. І тут важна выканаць баланс, знайсці кампраміс, каб манумент арганічна глядзеўся і на фоне мінулага, і на фоне сучаснага. Таму вельмі важна пластычнае рашэнне помніка.

Помнік Гедыміну абавязкова павінен быў адпавядаць патрабаванням XIV стагоддзя. За гэта адказвалі гісторыкі.

«Адзенне самога князя, сімвалы яго праўлення, конскія даспехі, аброці - на ўсё гэта звярталася ўвага, — пракаментаваў старшы навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея, кандыдат геаграфічных навук Валерый Сліўкін. — Гедымін не толькі ўладальнік дзяржавы, але і будаўнік нашага горада, Лідскага замка. Гэты момант таксама трэба было адлюстраваць у скульптуры. Яшчэ адна абавязковая ўмова — антывандальнасць помніка».

Які з прадстаўленых 28 эскізаў адпавядае ў выніку ўсім прад’яўленым экспертамі патрабаванням, акрамя журы не ведае пакуль ніхто. Адзінае, што вядома дакладна: выбіраць было з чаго, таму пераможца годны.

«Праекты вельмі цікавыя. Наогул, сёння ў вобласці ўстанаўліваюцца розныя памятныя знакі, у тым ліку і гістарычнага напрамку. Напрыклад, у Навагрудку адраджаецца Старая брама, у Свіслачы была пастаўлена старажытная стэла, якая існавала ў XIX стагоддзі. Але лідскі праект, не ў крыўду іншым, самы значны», — адзначыла старшыня Гродзенскага абласнога мастацкага экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве, мастацтвазнаўца Марына Загідуліна.

А што далей?

Далей распачнецца не менш працяглая і карпатлівая працэдура. Эскіз-пераможца яшчэ раз будзе разгледжаны на пасяджэнні Гродзенскага абласнога савета па манументальным мастацтве. Магчыма, яго экспертамі будуць выказаны ўдакладненні, парады, што аўтар павінен дапрацаваць. Затым будзе праводзіцца яшчэ «закулісная» праца: заключацца патрэбныя дамовы, створыцца скульптура ў поўны рост і многае іншае.

Зрэшты, абывацелю гэта не важна. А вось што сапраўды можа зацікавіць, дык гэта магчымасць уласнымі вачыма ўбачыць усіх 28 прадстаўленых на конкурс Гедымінаў! Праўда, атрымаецца гэта ці не, залежыць выключна ад згоды аўтараў пакінуць на нейкі час свае работы ў галерэі Лідскага замка.

[irp posts="45 831″ name=""Прыемней ісці па горадзе, калі ён як мастацкая галерэя". У Лідзе адкрылі мурал з князем Гедымінам"]


Если в вашем доме есть бассейн, то наверняка вы задумывались о вопросе дезинфекции воды. Приобрести средства для очищения воды можно на сайте https://ph-pool.ru/catalog/disinfection/. большой выбор, по хорошей цене.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025