Актывіст грамадзянскай ініцыятывы «Гародня» Анатоль Мышкевіч 18 студзеня адправіў у гарвыканкам зварот: ён прасіў гарадскія ўлады расказаць пра ўкладку асфальту ў зімовае надвор’е на вуліцы Шчорса. На думку актывіста, працы там выконваліся з грубым парушэннем.
Анатоль распавядае, што, як жыхар горада, ён хоча, каб грошы з гарадскога бюджэту трацілі разумна і ўсе працы рабіліся не проста для справаздачнасці.
Нагадаем, некаторыя гараджане крытыкавалі ўкладку асфальту падчас снегападу.
Адказ з гарвыканкаму адправілі 2 лютага. Ён выглядае так:
Анатоль пакуль не можа сказаць ці задаволены ён адказам ад гарадскіх уладаў. Вызначыцца, калі ўбачыць рамонт на Шчорса пры нармальных умовах надвор’я
«Тады будзе зразумела: якасна зроблена ці не. Ужо пару гадоў гавораць, што ў горадзе няма сродкаў на рамонт дарог, і рамантуюць асфальт падсыпкай асфальтогранулята, а тут дарагім бітумам рамантуюць. Калі ўсё правільна, навошта ставіць на кантроль працу дадзенай арганізацыі», — адзначыў Мышкевіч.