Кіраўнік Гродзенскай міліцыі, генерал-маёр Вадзім Сіняўскі на сустрэчы з журналістамі расказаў пра вынікі працы праваахоўнікаў у мінулым годзе.
Праваахоўнікі раскрылі 20 цяжкіх злачынстваў мінулых гадоў (усяго — 144), у тым ліку 2 разбойныя напады і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, здзейсненых у 2014 і 2016 гадах, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Напрыклад, у жніўні 2000 года каля Гродна знайшлі труп 19-гадовай мясцовай жыхаркі, якую задушылі рукамі і пятлёй. У верасні мінулага года аператыўнікі ўстанавілі, што дзяўчыну забіў 50-гадовы гродзенец, якога затрымалі і заключылі пад варту.
17 студзеня ўжо гэтага года ў Ваўкавыску ў сваёй кватэры знайшлі труп 80-гадовай пенсіянеркі. Акрамя таго, з кватэры зніклі каля 1 тысячы долараў і 4-х тысяч рублёў. Практычна не маючы на першапачатковым этапе ніякіх звестак пра злачынцаў, на працягу тыдня, адпрацаваўшы вялікую колькасць версіяў, запісаў сістэм відэаназірання, абанентаў мабільнай сувязі, падазраванага ў забойстве затрымалі.
Таксама, у 2017 годзе зарэгістравалі менш злачынстваў, у тым ліку і ўчыненых раней судзімымі асобамі.
У мiнулым годзе з абароту канфіскавалі амаль 450 кг наркатыкаў і псіхатропаў. Закрылі 16 так званых інтэрнэт-крам, з дапамогай якіх распаўсюджвалі псіхатропныя рэчывы, перакрылі 6 каналаў іх паступлення з-за мяжы.
Праводзячы адмысловую праграму «Мак», знішчылі больш за 32 тоны наркатычнай сыравіны і канфіскавалі каля 174,6 кг насення маку, а таксама звыш 111 кг «насвая».
Да цяперашняга часу міліцыя не мае дакладных звестак пра лёс Максіма Мархалюка са Свіслачы, знікненне якога ў верасні мінулага года выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Хлопчыка шукаюць дагэтуль.
[irp posts="44 294″ name="10 тыс. беларусаў мяркуюць, што Максім Мархалюк знік па крымінальнай прычыне"]
Таксама апошнія гады здзяйсненяецца больш злачынстваў у адносінах да непаўналетніх супраць палавой недатыкальнасці - іх зарэгістравана 61. Такія злачынствы ўжо былі і ў гэтым годзе.
У мінулым годзе міліцыя раскрыла 30 злачынстваў, дзякуючы дапамозе чытачоў інтэрнэт-сайта, якія пазнавалі падазраваных па фота і відэа.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…