Пра гэта на прэс-канферэнцыі для абласных і рэспубліканскіх СМІ паведаміў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі, перадае БЕЛТА.

На працягу апошніх гадоў ўпраўленне ўнутраных спраў выступае актыўным ініцыятарам абсталявання абласнога цэнтра і населеных пунктаў рэгіёна сродкамі сістэмы відэаназірання за станам грамадскай бяспекі.

«Па нашай ініцыятыве ўнесены неабходныя змены ў адпаведнае рашэнне аблвыканкама, райвыканкамам даручана распрацаваць актуальныя графікі абсталявання аб’ектаў на 2018−2020 гады. На сённяшні дзень сістэмамі відэаназірання абсталявана звыш за 1,7 тыс. аб’ектаў, або 60,7% запланаваных», — адзначыў Вадзім Сіняўскі.

Ён падкрэсліў, што падобныя сістэмы ўсталёўваюцца на будынкі органаў дзяржаўнай улады, у грамадскіх месцах, на пешаходных вуліцах, прывабных для турыстаў месцах, а таксама на ўездах у горад.

У 2017 годзе экспертызу прайшлі тры праекты сістэм на выездах з горада ў бок Мінска, а таксама літоўскай і польскай межаў.

«Законапаслухмянаму грамадзяніну асцерагацца гэтых сістэм не варта. Наадварот, пры любым факце здзейсненага ў дачыненні да гэтага чалавека правапарушэння відэаматэрыялы дазволяць аператыўна ўсталяваць абставіны здарэння і ідэнтыфікаваць асобаў, якія ўчынілі правапарушэнне», — падкрэсліў Вадзім Сіняўскі.

У якасці прыкладу ён прывёў выпадак з парушэннем правілаў кіроўцам красовера «Паршэ» у Гродне. Каб не стаяць на забараняльны сігнал святлафора, парушальнік аб’ехаў машыны і скрыжаванне па газоне і тратуары. Дзякуючы відэазапісу яго асобу аператыўна ўстанавілі. Парушальнікам апынуўся жыхар Гродна 1993 года нараджэння.

Па дадзеных УУС Гродзенскага аблвыканкама, дзякуючы сістэмам відэаназірання ў 2017 годзе было раскрыта 105 злачынстваў.

[irp posts="42 206″ name="Не схаваешся: увесь парк Жылібера абвешаюць камерамі відэаназірання"]