Непаўнагадовыя жыхары абласнога цэнтра змогуць адчуць сябе ў ролі выбаршчыкаў. У абласным цэнтры развіцця адукацыі пройдзе гульня, умовы якой нагадваюць рэальныя выбары. Праўда, у бюлетэнях будуць пазначаныя не прозвішчы кандыдатаў, а назвы дрэваў: клён, дуб, елка, сасна, каштан, рабіна. З іх ліку маленькім выбаршчыкам трэба будзе выбраць дрэва-сімвал Кастрычніцкага раёна горада Гродна, піша «Гродзенская праўда».

Незвычайная гульня пройдзе напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і закліканая прыцягнуць увагу падрастаючага пакалення да гэтай падзеі, адзначыла метадыст інфармацыйна-аналітычнага цэнтра абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Гурбанова. Дашкаляты і школьнікі, якія прыйшлі на дзіцячыя выбары, змогуць таксама патрапіць на канцэрт дзіцячай школы мастацтваў імя А.Тызенгауза, а таксама паспрабаваць свае сілы ў маляванні пяском у цэнтры пясочнай тэрапіі.

У абласным інстытуце развіцця адукацыі размяшчаецца ўчастак для галасавання № 114, дзе 18 лютага ўжо дарослыя змогуць аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў. У гэты дзень для выбаршчыкаў будуць працаваць майстар-класы па ўпрыгожванні страў «Кветкавыя кампазіцыі з гародніны і садавіны».

Незвычайныя вырабы ручной працы можна будзе ўбачыць і набыць на выставе-кірмашы рамеснікаў.

[irp posts="49 015″ name="Ад спінэра да кватэры: што можна купіць на зарплату гродзенскіх кандыдатаў у дэпутаты"]