Гродна і возера Нарач сталі любімымі турыстычнымі месцамі ў Беларусі ў пасла Расіі Аляксандра Сурыкава, піша БЕЛТА.
«Усё наведаць немагчыма, але любімыя месцы ў мяне — Нарач і Гродна разам з тым комплексам, што побач: Аўгустоўскі канал і г. д. Мне вельмі падабаецца гэты горад», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.
Дыпламат адзначыў, што Гродна, напэўна, адзіны ў Беларусі горад, які захаваў архітэктурную самабытнасць, практычна ўсе гістарычныя помнікі.
Таксама Сурыкаў заявіў, што ў інтэграцыйных праектах Беларусі і Расіі ёсць будучыня, але трэба было б паскорыцца, піша «Тут.бай».
Ён адзначыў, што ў праекце МАЗ-КамАЗ «не ўсё атрымалася» і цяпер ідзе прапрацоўка праектаў супрацоўніцтва беларускага МАЗа з расійскімі ГАЗ і «Яраслаўскім маторным заводам», а таксама МАЗа і Лікінскага аўтобуснага завода.
Таксама, па словах дыпламата, ёсць праекты з «Гродна Азотам». Хаця прыцягнуць расійскі «ЕўраХім» у якасці інвестара, які прафінансаваў бы праект па будаўніцтве новага азотнага комплексу, так і не атрымалася.
[irp posts="49 274″ name=" Гродна Азот" пабудуе новы азотны комплекс за 1,3 млрд даляраў"]