Мікрараёну Баранавічы-1 ужо каля 30 гадоў, але да гэтага часу там няма харчовай крамы. Праўда, інвестар знайшоўся, заклаў падмурак для гандлёвага цэнтра, аднак аб’ект ужо дзесяць гадоў замарожаны, піша «Гродзенская праўда».
Новаму інвестару прапанавана пабудаваць у гэтым раёне індывідуальнай жылой забудовы магазін харчовых і іншых тавараў плошчай 600 квадратных метраў, кафэ на 40−60 пасадачных месцаў, пункт бытавога абслугоўвання і гасцявую аўтастаянку на 25 машына-месцаў.
На вуліцы Будзёнага ёсць свабодны зямельны ўчастак, плошча якога дазваляе пабудаваць гасцініцу. Прапанова прывабная тым, што гасцініца будзе знаходзіцца ў цэнтры горада, недалёка ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў.
Многія інвестары зацікаўлены ў будаўніцтве фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага аб’екта на вуліцы Горкага. Ёсць жадаючыя пабудаваць там тэнісныя корты.
Гарвыканкам прапануе інвестарам таксама зямельныя ўчасткі для ўзвядзення гандлёва-сэрвіснага цэнтра на былой тэрыторыі гарбарнага завода па вуліцы Гарнавых. Тут завяршаецца вываз рэшткаў знесеных будынкаў, аб’ект будзе знаходзіцца побач з абласной філармоніяй.
Ёсць вольныя зямельныя ўчасткі на скрыжаванні вуліц Дубко і Пушкіна, падоўжанай вуліцы Курчатава пад будаўніцтва аб’ектаў грамадскага прызначэння.
[irp posts="42 416″ name="Дзе прыглядаць кватэру ў наступным годзе: У Гродне пабудуюць два мікрараёны і працягнуць разбудоўваць Баранавічы"]
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…